Андрэас Берлін
Выгляд
Андрэас Берлін | |
---|---|
шведск.: Andreas (Anders) Henricsson Berlin | |
Дата нараджэння | 20 мая 1746[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 12 чэрвеня 1773[2] (27 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | падарожнік-даследчык, батанік, натураліст |
Навуковая сфера | батаніка, медыцына |
Альма-матар |
Андрэас Берлін (шведск.: Andreas Berlin, 20 мая 1746 — 2 чэрвеня 1773) — шведскі батанік[3][4] і ўрач[4], адзін з «апосталаў Лінея»[3][4].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Андрэас Берлін нарадзіўся ў правінцыі Онгерманланд 20 мая 1746 года.
Ён вучыўся ў Упсальскім універсітэце[4][5]. Яго настаўнікам быў выбітны шведскі вучоны Карл Ліней[3][4]. 17 снежня 1766 года ён абараніў дысертацыю на тэму «Usus muscorum». У 1772 годзе Андрэас Берлін адправіўся ў Лондан, каб працягнуць навучанне ў Даніэля Соландэра. У 1773 годзе ён удзельнічаў у экспедыцыі ў Заходняй Афрыцы[5].
Андрэас Берлін памёр у дзяржаве Гвінея[5] 2 чэрвеня 1773 года.
Ушанаванні
[правіць | правіць зыходнік]Даніэль Соландэр назваў у яго гонар род раслін Berlinia Sol. ex Hook.f. сямейства Бабовыя (лац.: Fabaceae)[6][7].
Зноскі
- ↑ а б Nora kyrkoarkiv, Födelse- och dopböcker, SE/HLA/1010138/C/1 (1728-1814), bildid: C0033230_00055, sida 90 svensk Праверана 18 чэрвеня 2019.
- ↑ а б в г д е NORABYGDENS HISTORIA Linnélärjungen från Norabygden Праверана 18 чэрвеня 2019.
- ↑ а б в Andreas Berlin (1746—1773)
- ↑ а б в г д DNB, Katalog der Deutschen Nationalbibliothek: Andreas Berlin
- ↑ а б в Andreas Berlin
- ↑ Umberto Quattrocchi: CRC World Dictionary of Plant Names: Common Names, Scientific Names, Eponyms, Synonyms, and Etymology. CRC Press Inc., 2000, S. 293. ISBN 0849326761
- ↑ Joseph Dalton Hooker: Flora Nigritana In: William Jackson Hooker: Niger Flora, Or, An enumeration of the plants of western tropical Africa, collected by the late Dr. Theodore Vogel. 1849, S. 326ff.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Umberto Quattrocchi: CRC World Dictionary of Plant Names: Common Names, Scientific Names, Eponyms, Synonyms, and Etymology. CRC Press Inc., 2000, S. 293. ISBN 0849326761.